Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў



21 верасня 2016

21 верасня 2016 года адбылася рабочая сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.У. і кіраўнікамі профільных міністэрстваў па праектах законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» і «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год», прадстаўленых Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь у парадку ўзаемадзеяння.



 

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. акцэнтаваў увагу на рабоце, якую правёў дэпутацкі корпус на стадыі распрацоўкі прызначаных законапраектаў.

 

 

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Амарын У.В. азнаёміў парламентарыяў з параметрамі праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год і плануемымі змяненнямі ў падатковым заканадаўстве.

 

    

 

Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных выдаткаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, павышэння эфектыўнасці і стабільнасці падатковай сістэмы краіны.

 

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэйчанка У.П. адзначыў яе высокую прадуктыўнасць, вызначыў парадак работы з пакетам бюджэтных законапраектаў пасля іх унясення ў Палату прадстаўнікоў.


Назад
© 2017 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.