Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў



28 верасня 2016

28 верасня 2016 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.



 

У адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне адкрыць дзясятую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання 3 кастрычніка 2016 года.

 

 

Члены Савета пагадзіліся з праектам парадку дня сесіі і вырашылі ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў. У праект уключана 26 пытанняў, у тым ліку 6 законапраектаў у першым чытанні, 6 –– у другім. Плануецца ратыфікаваць 13 міжнародных дагавораў, а таксама прыняць да ведама адзін Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

 

Найбольш значныя законапраекты, якія трэба будзе разгледзець дэпутацкаму корпусу, накіраваны на ўдасканаленне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, заканадаўства па пытаннях аховы здароўя, ветэрынарнай дзейнасці, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Мяркуюцца таксама прыняцце паправак у Паветраны кодэкс Рэспублікі Беларусь і ратыфікацыя Канвенцыі аб правах інвалідаў.

 

 

Акрамя таго, на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў былі зацверджаны справаздачы аб службовых камандзіроўках дэпутатаў за мяжу ў  II квартале 2016 года.


Назад
© 2017 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.