Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Дэпутацкi корпус

Па алфавіце
Па выбарчых акругах



Бераснева Алена Пятроўна

ГРОДЗЕНСКАЯ-ЗАНЁМАНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 49

 

 

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

 

Нарадзілася 4 чэрвеня 1962 года ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая — скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І.Леніна, журналіст.

 

Працавала карэспандэнтам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму»; карэспандэнтам, адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб’яднанай газеты «Сцяг камунізму»; адказным сакратаром рэдакцыі баранавіцкай аб’яднанай газеты «Наш край»; рэдактарам аддзела інфармацыйных праграм студыі тэлебачання, рэдактарам творчай групы, выконваючым абавязкі кіраўніка групы «Вячэрні Гродна» Гродзенскага тэлерадыёаб’яднання; аглядальнікам закрытага акцыянернага таварыства рэдакцыі газеты «Вячэрні Гродна»; уласным карэспандэнтам газеты «Рэспубліка» па Гродзенскай вобласці; галоўным рэдактарам абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

 

З’яўлялася дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

 

Старшыня Гродзенскай абласной журналісцкай арганізацыі ГА «Беларускі саюз журналістаў».

 

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», медалём святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

 

Замужам, мае дачку.

 

Кантактныя тэлефоны ў выбарчай акрузе: (8-0152) 75-75-11, (+37529) 631-91-15

E-mail: beresneva@house.gov.by

Персанальны сайт: http://beresneva.house.gov.by

 

Памочнік дэпутата:

 

Сакалова Надзея Паўлаўна

Пастаяннае працоўнае месца: рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда», г. Гродна, вул. Антонава, д. 25

Кантактны тэлефон: (8-0152) 75-75-11

 

Назад | У пачатак
© 2018 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.