Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Дэпутацкi корпус

Па алфавіце
Па выбарчых акругах



Жмайлік Валерый Аляксеевіч

ГОМЕЛЬСКАЯ-СЕЛЬМАШАЎСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 32

 

 

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах

 

Нарадзіўся 23 студзеня 1951 года ў в. Севашкі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», інжынер-механік. Кандыдат тэхнічных навук.

 

Прайшоў працоўны шлях ад майстра цэха да генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» — дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання «Гомсельмаш».

 

З’яўляецца заслужаным работнікам вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» і звання «Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці».

 

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

 

Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», ордэнам Айчыны II і III ступені, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, Саветаў дэпутатаў рознага ўзроўню. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Жанаты, мае сына і дачку.

 

Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе: (8-0232) 54-17-53

E-mail: zhmailik@house.gov.by

 

 

Памочнікі дэпутата:

 

Башылаў Васілій Пятровіч

Пастаяннае працоўнае месца: 246004 г. Гомель, вул. Працоўная, 1

Кантактны тэлефон:(8-0232) 54-78-32

 

Сітайла Пётр Піліпавіч

Пастаяннае працоўнае месца: 246004 г. Гомель, вул. Шасэйная, 41

Кантактны тэлефон: (8-0232) 59-18-40


Назад | У пачатак
© 2019 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.