Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Дэпутацкi корпус

Па алфавіце
Па выбарчых акругах



Зазуля Аляксандр Іванавіч

КОБРЫНСКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 12

 

 

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

 

Нарадзіўся 9 ліпеня 1965 года ў в. Гайкоўка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая — скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, правазнаўства; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

 

Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамеханікам на чыгунцы на ст. Жабінка Брэсцкай вобласці; слесарам КВПіА ПТФ у г. Кобрыне; першым сакратаром Кобрынскага гарадскога камітэта ЛКСМБ; загадчыкам аддзела гандлю, інспектарам па справах моладзі, юрыстам Кобрынскага гарадскога выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці; у фірме «Факторыя»; дырэктарам ЗАТ «Аптымалсэрвіс» у г. Кобрыне.

 

З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

 

Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан», «60 год вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў», «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», «70 гадоў Узброеным Сілам СССР», «90 год Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Жанаты, мае сына і дачку.

 

Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе: (8-1642) 2-56-59

E-mail: zozulja.a@mail.ru

 

 

Памочнік дэпутата:

 

Казак Віктар Аляксеевіч

Пастаяннае працоўнае месца: Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт, г. Кобрын, вул. Суворава, д. 25, каб. 408

Кантактны тэлефон: (8-1642) 2-56-59

 


Назад | У пачатак
© 2019 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.