Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Дэпутацкi корпус

Па алфавіце
Па выбарчых акругах



Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч

СТАРШЫНЯ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ
НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

 

 

ДОКШЫЦКАЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 22

 

Нарадзіўся 2 студзеня 1949 года ў в. Мар’янова Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая — у 1977 годзе скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут, у 1988 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

 

Працоўную дзейнасць пачаў у 1968 годзе пасля заканчэння Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума аграномам калгаса «Перамога сацыялізму» Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

 

У 1968 — 1970 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.

 

З 1970 па 1972 год працаваў старшым аграномам Зубкаўскага спецаддзялення «Сельгастэхніка».

 

У 1972 — 1974 гадах — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела Лёзненскага раённага камітэта камсамола.

 

У 1974 — 1975 гадах — інструктар Лёзненскага раённага камітэта КПБ.

 

З 1975 па 1978 год — сакратар партыйнага камітэта саўгаса «Адаменкі».

 

У 1978 — 1981 гадах — старшыня калгаса імя Данукалава Лёзненскага раёна.

 

У 1981 — 1985 гадах працаваў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта.

 

У 1985 — 1987 гадах — старшыня Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта.

 

У 1987 — 1991 гадах — першы сакратар Верхнядзвінскага раённага камітэта КПБ, старшыня Верхнядзвінскага раённага Савета народных дэпутатаў — першы сакратар Верхнядзвінскага раённага камітэта КПБ.

 

З кастрычніка 1991 па снежань 1991 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага аблвыканкама, са снежня 1991 года па лістапад 1994 года — намеснікам старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і забеспячэнні насельніцтва харчаваннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

З лістапада 1994 года па кастрычнік 2008 года — старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

 

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання. З’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага, другога, трэцяга скліканняў.

 

У кастрычніку 2008 года выбраны Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, у снежні 2008 года — першым намеснікам Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. З’яўляецца членам Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

 

З 18 кастрычніка 2012 года — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

 

Узнагароджаны ордэнам Айчыны II і III ступені, удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

 

Памочнік дэпутата:

 

Шыпко Віталій Мікалаевіч

Пастаяннае працоўнае месца: Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, г. Глыбокае, вул. Леніна, д. 42, каб. 53 (аўторак з 9.00 да 12.00)

Кантактныя тэлефоны: (8-02156) 2-10-20, (+37533) 307-51-60


Назад | У пачатак
© 2019 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.