Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Дэпутацкi корпус

Па алфавіце
Па выбарчых акругах



Багдановіч Ларыса Мікалаеўна

БРЭСЦКАЯ-ЎСХОДНЯЯ ВЫБАРЧАЯ АКРУГА № 3

 

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльных пытаннях

 

Нарадзілася 13 верасня 1958 года ў в. Далкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

 

Адукацыя вышэйшая — скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-педыятр, урач-неўролаг; Беларускую медыцынскую акадэмію па курсе «Кіраванне аховай здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.

 

Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, неўрапатолагам у дзіцячай паліклініцы г. Брэста; галоўным урачом Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».

 

Выбіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў.

 

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе з’яўлялася членам камісіі па сацыяльнай палітыцы.

 

Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2007» у галіне аховы здароўя.

 

Узнагароджана ганаровымі граматамі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, памятным знакам «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне», нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

 

Замужам, мае сына.

 

Кантактны тэлефон у выбарчай акрузе: (8-0162) 42-85-32

E-mail: bogdanovich@house.gov.by

 

 

Памочнік дэпутата:

 

Шапавалава Алена Аляксандраўна

Пастаяннае працоўнае месца: адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста, г. Брэст, вул. Маскоўская, д. 273, каб. 85

Кантактны тэлефон: (+37529) 725-13-22


Назад | У пачатак
© 2019 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.