Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Работа ў выбарчых акругах

Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі
Арганізацыйна-прававыя асновы работы дэпутатаў у выбарчых акругах
Статыстычныя матэрыялы аб рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах (штоквартальна)



Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі (чэрвень 2015)



30 чэрвеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шыкшнян П.Г. у перыяд планавай работы ў Лепельскай выбарчай акрузе № 23 у чэрвені 2015 года правёў асабістыя прыёмы грамадзян, сустрэчы з выбаршчыкамі, прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.
далей »



29 чэрвень 2015 г.

25 і 27 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да ўручэння дыпломаў выпускнікам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.
далей »



29 чэрвеня 2015 г.

29 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні наглядальнай камісіі Заводскага раёна г. Мінска, якое праходзіла ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 55.
далей »



29 чэрвеня 2015 г.

27 чэрвеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Канопліч С.М. (Палеская выбарчая акруга № 43) і Чэкан С.У. (Хойніцкая выбарчая акруга № 47) прынялі ўдзел у традыцыйнай сустрэчы дэлегацый прыгранічных абласцей Беларусі, Расіі і Украіны, якая адбылася ў г.п. Лоеў.
далей »



«Іўеўскі край» (г. Іўе), 26 чэрвеня 2015 г.

Публікацыя ў раённай газеце аб святкаванні Дня горада Іўя паведамляе аб віншаванні гараджан дэпутатам Кучынскай Н.Г., якая ўручыла Іўеўскай пачатковай школе падборку дзіцячых энцыклапедый, а таксама адзначыла падзячнымі пісьмамі самых актыўных удзельнікаў дэпутацкага праекта «Акадэмія «Сям’я».
далей »



29 чэрвеня 2015 г.

29 чэрвеня 2015 года больш за 100 кніг атрымалі маленькія іўеўчане ў падарунак да Дня горада ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Кучынскай Н.Г. (Іўеўская выбарчая акруга № 53), якая сумесна з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь правяла акцыю «Лета з кнігай».
далей »



26 чэрвеня 2015 г.

26 чэрвеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Волкаў М.М. (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга № 18) і Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме, прысвечаным святу горада «Віцебску –– 1041».
далей »



26 чэрвеня 2015 г.

26 чэрвеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Васіленка У.М. (Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84), Сянькевіч Э.А. (Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга № 85), Старасціна Л.В. (Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86), Станкевіч І.С. (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87) прынялі ўдзел у афіцыйным прыёме, які правёў старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта з нагоды свята горада Магілёва і святкавання 71-й гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама ў тэатралізаваным шэсці «Мой горад свету, дружбы і кахання!», свяце нацыянальных культур «Магілёў — наш агульны дом» і іншых знакавых мерапрыемствах.
далей »



25 чэрвеня 2015 г.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Дзевятоўскі В.А. ажыццявіў рабочы візіт у Кыргызстан і разам з беларускай дэлегацыяй дзяцей і моладзі прыняў удзел у III міжнародным культурна-адукацыйным форуме «Дзеці Садружнасці», які адбыўся 18─25 чэрвеня 2015 года ў г. Чалпон-Ата.
далей »



25 чэрвеня 2015 г.

25 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама.
далей »



24 чэрвеня 2015 г.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад г. Гродна Бераснева А.П., Лісковіч В.А. і Міхно В.К. прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных адной з самых трагічных старонак у гісторыі беларускага народа — пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
далей »



24 чэрвеня 2015 г.

Падчас працы ў Слонімскай выбарчай акрузе № 58 у чэрвені 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сопікава А.М. арганізавала сустрэчу з маладымі выбаршчыкамі, навучэнцамі Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях, прыняла ўдзел у адзіным дні інфармавання жыхароў Зэльвенскага раёна і шэрагу іншых мерапрыемстваў.
далей »



24 чэрвеня 2015 г.

24 чэрвеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. удзельнічаў у пасяджэнні Віцебскага гарвыканкама.
далей »



24 красавіка 2015 г.

24 красавіка 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».
далей »



23 чэрвеня 2015 г.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) і Міхно В.К. (Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 50) прынялі ўдзел у абласным семінары-нарадзе «Арганізацыя прафілактычнай работы па стварэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці грамадзян», які прайшоў 19 чэрвеня 2015 года ў г.п. В.Бераставіца
далей »



23 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў Аршанскай гарадской выбарчай акрузе № 26 у чэрвені 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. правяла асабісты прыём грамадзян і сустрэлася з кіраўніцтвам Аршанскага раёна.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе № 72 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лазоўская Г.Б. правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 у чэрвені 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сцяцко А.М. удзельнічаў у шэрагу мерапрыемстваў.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

У другой дэкадзе чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А., абраны ў Парламент ад Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акругі № 51, прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

У рабочай паездцы ў Дзяржынскую выбарчую акругу № 71 у чэрвені 2015 года дэпутата Палаты прадстаўнікоў Цыдзіка У.С. суправаджалі журналісты «Белорусской лесной газеты» і «Народнай газеты».
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Папко В.П. у адпаведнасці з планам работы ў Полацкай сельскай выбарчай акрузе № 24 правёў асабісты прыём грамадзян і сустрэчы са старшынямі Полацкага, Міёрскага, Верхнядзвінскага райвыканкамаў.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

З 15 па 19 чэрвеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Старасціна Л.В. (Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86) і Станкевіч І.С. (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87) правялі асабістыя прыёмы грамадзян, прынялі ўдзел у грамадска значных мерапрыемствах г. Магілёва.
далей »



22 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў чэрвені 2015 года ў Іўеўскай выбарчай акрузе № 53 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кучынская Н.Г. правяла два асабістыя прыёмы грамадзян па пытаннях у Дварышчанскім і Крупаўскім сельскіх саветах Лідскага раёна, прыняла ўдзел у пасяджэнні сесіі Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў і ва ўрачыстасцях з нагоды святкавання Дня горада Іўе.
далей »



20 чэрвеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кулеш С.Ф. у перыяд работы ў Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 з 15 па 19 чэрвеня 2015 года правёў асабістыя прыёмы грамадзян у г. Маладзечна, г. Валожын і аг. Доры Валожынскага раёна, а таксама прыняў удзел у рабоце сесіі Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў.
далей »



20 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Астапюк А.І. прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.
далей »



19 чэрвеня 2015 г.

Важным складнікам работы Грыцкевіча Г.П., старшыні Пастаяннай каміссіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўны будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, у перыяд з 15 па 19 чэрвеня стала правядзенне «гарачай лініі» і прыёму грамадзян па асабістых пытаннях. Жыхары акругі звярталіся за тлумачэннямі наконт прызнання жылых дамоў старымі і непрыдатнымі для пражывання, падаткаабкладання юрыдычных асоб, забеспячення сем’яў месцамі ў інтэрнатах, умоў выплаты кошту набытага зямельнага ўчастка ў растэрміноўку і інш.
далей »



19 чэрвеня 2015 г.

19 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
далей »



19 чэрвеня 2015 г.

З 15 па 19 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты предстаўнікоў Філіповіч Г.В. (Светлагорская выбарчая акруга № 46) правяла прыёмы грамадзян у горадзе Светлагорску і рабочым пасёлку Сасновы Бор. Да парламентарыя звярнуліся 15 выбаршчыкаў па пытаннях апекі дзяцей, жыллёвых, зямельных спрэчках, фінансаваннi футбольных каманд, добраўпарадкаванні, стане мясцовых дарог і вуліц у населеных пунктах, скарачэннi працоўных месцаў у Сасновым Бары, працаўладкаваннi і іншым.
далей »



19 чэрвеня 2015 г.

Падчас работы ў выбарчай акрузе 17 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Красоўская Т.П. (Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 62) сустрэлася з працоўным калектывам Барысаўскага філіала ПУП «Святлопрыбор» ГА «БелТІЗ». Гэта спецыялізаванае прадпрыемства, дзе прымяняецца праца інвалідаў па зроку. На сустрэчы абмяркоўваліся ўмовы забеспячэння бесперашкоднага доступу інвалідаў да аб’ектаў сацыяльнай і вытворчай інфраструктуры, іх быт і іншыя пытанні, якія тычацца безбар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці інвалідаў. Пасля заканчэння сустрэчы быў арганізаваны прыём работнікаў прадпрыемства па асабістых пытаннях.
далей »



18 чэрвеня 2015 г.

18 чэрвеня 2015 года па запрашэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіч А.М. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Кляшчук І.А. прынялі ўдзел у нарадзе кіраўнікоў навукова-метадычных устаноў дзяржаў — удзельніц СНД, якія займаюцца вывучэннем праблем моладзі.
далей »



18 чэрвеня 2015 г.

17 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел ва ўрачыстым вечары, прымеркаваным да Дня медыцынскіх работнікаў, які прайшоў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
далей »



17 чэрвеня 2015 г.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Магілёўскай вобласці Васіленка У.М., Разганаў А.І., Сенькевіч Э.А., Станкевіч І.С. і Старасціна Л.В. прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні выязнога Прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на тэму «Аб рабоце органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання г. Магілёва».
далей »



17 чэрвеня 2015 г.

17 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) правёў асабісты прыём грамадзян.
далей »



«Шахцёр» (г. Салігорск), 16 чэрвеня 2015 г.

Салігорская газета «Шахцёр» расказала аб удзеле намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Данілевіч Т.І. у абласным экалагічным форуме, які прайшоў у г. Салігорску, і аб асабістых прыёмах грамадзян, якія дэпутат правяла ў аг. Доўгі і Любанскім раёне.
далей »



«Шахцёр» (г. Салігорск), 16 чэрвеня 2015 г.

16 чэрвеня 2015 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Данілевіч Т.І. прыняла ўдзел у абласным экалагічным форуме, які праходзіў у г. Салігорску ў рамках эколага-патрыятычнага марафону.
далей »



15 чэрвеня 2015 г.

10 — 12 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. удзельнічаў у мерапрыемствах, якія адбыліся ў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 51.
далей »



11 чэрвеня 2015 г.

10 чэрвеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Старасціна Л.В. (Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86) і Станкевіч І.С. (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87) прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары на тэму «Беларусь на сучасным этапе развіцця: сацыяльна-палітычны і эканамічны аналіз», які быў арганізаваны для ідэалагічнага актыву і старшынь пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» г. Магілёва.
далей »



9 чэрвеня 2015 г.

9 чэрвеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. прыняў удзел у рабоце VIII міжнароднай канферэнцыі «Артэрыяльная гіпертэнзія і прафілактыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў», якая праходзіла ва УА «Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».
далей »



8 чэрвеня 2015 г.

6 чэрвеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Гуйвік Н.В., працуючы ў Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 1153-годдзю горада Полацка.
далей »



8 чэрвеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заходняй выбарчай акрузе № 102 Кубракова Л.П. прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
далей »



5 чэрвеня 2015 г.

5 чэрвеня 2015 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) прыняла ўдзел у пасяджэнні наглядальнай камісіі Заводскага раёна г. Мінска.
далей »



4 чэрвеня 2015 г.

30 мая 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 Пачынак М.І. разам з кіраўнікамі УП «Гомельэнерга», абкама галіновага прафсаюза і Гомельскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» прыняў удзел у аўтапрабегу на рэтрааўтамабілях.
далей »



2 чэрвеня 2015 г.

Працуючы ў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 51 у трэцяй дэкадзе мая 2015 года, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў.
далей »



1 чэрвеня 2015 г.

30 мая 2015 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В. па запрашэнні кіраўніцтва сталічнай гімназіі № 15 прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай «Апошняму званку».
далей »



1 чэрвеня 2015 г.

26 мая 2015 года адбылася інфармацыйная сустрэча члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Кляшчук І.А. (Слуцкая выбарчая акруга № 67) з навучэнцамі і выкладчыкамі ДУА «Мінскае абласное кадэцкае вучылішча».
далей »


2016:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень 
2015:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
2014:   май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
© 2017 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.