Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Работа ў выбарчых акругах

Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі
Арганізацыйна-прававыя асновы работы дэпутатаў у выбарчых акругах
Статыстычныя матэрыялы аб рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах (штоквартальна)



Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі (ліпень 2015)



31 ліпеня 2015 г.

31 ліпеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сцяцко А.М. (Баранавіцкая-Усходняя выбарчая акруга № 6) прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў і Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
далей »



31 ліпеня 2015 г.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сопікава А.М. расказала карэспандэнту газеты «Слонімскі веснік» пра асаблівасці выбарчай кампаніі 2015 года па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
далей »



27 ліпеня 2015 г.

27 ліпеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) правёў асабісты прыём грамадзян у акрузе.
далей »



25 ліпеня 2015 г.

25 ліпеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел у сумесным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў і Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім разглядалася пытанне «Аб выніках работы народнагаспадарчага комплексу г. Віцебска і выкананні гарадскога бюджэту ў першым паўгоддзі 2015 года, стане вытворча-тэхналагічнай дысцыпліны, утрыманні вытворчых будынкаў (памяшканняў), абсталявання і прыстасаванняў у адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі, кіраванні дзяржаўнай уласнасцю, забеспячэнні належных умоў працы работнікаў, навядзенні парадку на зямлі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».
далей »



24 ліпеня 2015 г.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, на якім разглядаўся ход выканання праграмы будаўніцтва шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў у г. Віцебску на 2015 год.
далей »



23 — 24 ліпеня 2015 г.

23 — 24 ліпеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сягоднік А.І. прыняў удзел у пасяджэннях Гродзенскага абласнога і Ваўкавыскага раённага выканаўчых камітэтаў, дзе былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця гэтых рэгіёнаў за студзень — чэрвень 2015 года і вынікі выканання бюджэту Гродзенскай вобласці і Ваўкавыскага раёна за першае паўгоддзе 2015 года.
далей »



24 ліпеня 2015 г.

24 ліпеня 2015 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сопікава А.М. прыняла ўдзел у пасяджэнні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
далей »



23 ліпеня 2015 г.

23 ліпеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. і Папко У.П. прынялі ўдзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
далей »



22 ліпеня 2015 г.

Падчас работы ў Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 у ліпені 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Красоўская Т.П. правяла асабісты прыём грамадзян, прамую лінію і шэраг рабочых сустрэч з кіруючымі работнікамі г. Барысава па пытаннях, якія хвалююць насельніцтва.
далей »



21 ліпеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шыкшнян П.Г. у перыяд планавай работы ў Лепельскай выбарчай акрузе № 23 у ліпені 2015 года правёў асабістыя прыёмы грамадзян у Астровенскім сельскім Савеце Бешанковіцкага раёна і Лепельскім раённым выканаўчым камітэце, прыняў удзел у пасяджэнні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, сустрэўся з кіраўніцтвам райвыканкамаў.
далей »



20 ліпеня 2105 г.

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Грыцкевіч Г.П., працуючы ў Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе № 17 з 13 па 17 ліпеня 2015 года, правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, а таксама шэраг сустрэч у сваёй выбарчай акрузе.
далей »



18 ліпеня 2015 г.

Падчас работы ў Слонімскай выбарчай акрузе № 58 у ліпені 2015 дэпутат Палаты прадстаўнікоў А.М.Сопікава правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамую тэлефонную лінію для жыхароў Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў, прыняла ўдзел у інфармацыйных сустрэчах з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў Слонімскага раёна, дала інтэрв’ю прадстаўнікам рэгіянальных СМІ.
далей »



17 ліпеня 2015 г.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі В.С. Паліціка ў перыяд работы ў Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 прыняла ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.
далей »



17 ліпеня 2015 г.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) у рамках адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з работнікамі Ашмянскага філіяла Гродзенскага облпатрэбтаварыства.
далей »



17 ліпеня 2015 г.

17 ліпеня 2015 года па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Кучинскай Н.Г. у Палаце прадстаўнікоў адбылася інфармацыйная сустрэча для спецыялістаў аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама і работнікаў Іўеўскай раённай цэнтральнай бібліятэкі.
далей »



16 ліпеня 2015 г.

16 ліпеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кучынская Н.Г. (Іўеўская выбарчая акруга № 53) працавала ў Барунскім сельскім Савеце Ашмянскага раёна, дзе правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях і інфармацыйную сустрэчу з калектывам гравійна-сартавальнага завода «Баруны».
далей »



15 ліпеня 2015 г.

У перыяд работы ў выбарчай акрузе ў ліпені 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) правяла прыём грамадзян, прыняла ўдзел у раённых і гарадскіх мерапрыемствах.
далей »



11 ліпеня 2015 г.

11 ліпеня 2015 г. дэпутаты — члены пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Няхайчык А.У., Паліціка В.С., Мандроўская З.М., Мажэйка Л.П., Шаўцоў Д.Я., Старасціна Л.В., Жылінскі М.Г., Станкевіч І.С. прынялі ўдзел у пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь», якое прайшло ў малой зале Палаца Рэспублікі.
далей »



8 ліпеня 2015 г.

8 ліпеня 2015 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту і сувязі Паліціка В.С., якія з’яўляюцца членамі рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў аб спрашчэнні падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел у круглым стале на тэму «Перспектывы ўдасканальвання падатку на нерухомую маёмасць у Рэспубліцы Беларусь».
далей »



7 ліпеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці трэцяга працоўнага семестра на аб’ектах будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў г. Астравец.
далей »



6 ліпеня 2015 г.

2 — 3 ліпеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Бераснева А.П. (Гродзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49), Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51), Міхно В.К. (Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 50) прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
далей »



6 ліпеня 2015 г.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Старасціна Л.В. (Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86), Станкевіч І.С. (Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87) 3 - 5 ліпеня прынялі ўдзел у знакавых мерапрыемствах Магілёўшчыны.
далей »



6 ліпеня 2015 г.

6 ліпеня 2015 г. дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51), Міхно В.К. (Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 50) сумесна з кіраўніцтвам вобласці на чале са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Краўцовым У.В. павіншавалі шчаслівым мамам, у якіх у Дзень Незалежнасці нарадзіліся дзеці, і ўручылі ім падарункі.
далей »



6 ліпеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Рэспублікі.
далей »



5 ліпеня 2015 г.

5 ліпеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Папко В.П. (Полацкая сельская выбарчая акруга № 24) і Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных сустрэчы партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны на кургане Дружбы.
далей »



3 ліпеня 2015 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кучынская Н.Г. (Іўеўская выбарчая акруга № 53) прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся ў Ашмянскім раёне.
далей »



3 ліпеня 2015 г.

3 ліпеня 2015 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 26) прыняла ўдзел у мітынгу «Беларусь –– жыцця крыніца».
далей »



3 ліпеня 2015 г.

3 ліпеня 2015 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Волкаў М.М. (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга № 18), Грыцкевіч Г.П. (Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17), Папко В.П. (Полацкая сельская выбарчая акруга № 24) і Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці, якія праходзілі на плошчы Перамогі ў г. Віцебску.
далей »



3 ліпеня 2015 г.

У перыяд правядзення ўрачыстасцей з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь дэпутат Палаты прадстаўнікоў Красоўская Т.П. (Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 62) прымала актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў Барысаўскім раёне.
далей »


2016:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень 
2015:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
2014:   май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
© 2017 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.