Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь
Палата прадстаўнiкоў
ПОШУК:  
Знайсцi
РУССКИЙ ENGLISH    
ПРЭС-СЛУЖБА | МЕРАПРЫЕМСТВЫ | СПАСЫЛКI | КАРТА САЙТА | КАНТАКТ
Галоўная
Палата прадстаўнiкоў
Дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў
Дэпутацкi корпус
Структура органаў
Заканадаўчая дзейнасць
Міжнароднае супрацоўніцтва
Ажыццяўленне кантрольных паўнамоцтваў
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб
Работа ў выбарчых акругах
Архiў


Работа ў выбарчых акругах

Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі
Арганізацыйна-прававыя асновы работы дэпутатаў у выбарчых акругах
Статыстычныя матэрыялы аб рабоце дэпутатаў у выбарчых акругах (штоквартальна)



Інфармацыйныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца дэпутатамі (чэрвень 2016)



30 чэрвеня 2016 г.

30 чэрвеня 2016 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзевятоўскі В.А., Сцяцко А.М., Цацоха А.У. прынялі ўдзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, на якім прадставілі распрацаваны імі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб турызме».
далей »



29 чэрвеня 2016 г.

29 чэрвеня 2016 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Краўцоў У.В. (Крычаўская выбарчая акруга № 83), які з'яўляецца старшыней Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, і Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51), які з'яўляецца яго намеснікам, прынялі ўдзел у выязным пасяджэнні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў г. Ліда.
далей »



28 чэрвеня 2016 г.

28 чэрвеня 2016 года дэпутат, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел у прэс-канферэнцыі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, якая адбылася на базе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
далей »



28 чэрвеня 2016 г.

28 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел у сумесным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і каардынацыйнага савета аблвыканкама па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у недабрастотных сем'ях», старшынёй якіх ён з'яўляецца.
далей »



28 чэрвеня 2016 г.

28 чэрвеня 2016 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. і член гэтай камісіі Шаўцоў Д.Я. прынялі ўдзел у нарадзе па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб якасцi i бяспецы харчовай сыравiны i харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека», якое адбылося ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
далей »



27 чэрвеня 2016 г.

27 чэрвеня 2016 года старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Валюшыцкі В.І. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А. прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму «Як развіваць эканоміку ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі: вопыт Беларусі і Саксоніі», арганізаванай Беларускім офісам Фонду імя Конрада Адэнаўэра сумесна з ГА «Дыскусійна-аналітычнае таварыства «Ліберальны клуб».
далей »



24 чэрвеня 2016 г.

24 чэрвеня 2016 гады дэпутат Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга №26) прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Аршанскага філіяла Віцебскага абласнога Савета наймальнікаў. Парламентарый выступіла па асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 - 2020 гады, ухваленай Пятым Усебеларускім народным сходам. У ходзе абмеркавання кіраўнікамі прадпрыемстваў былі закрануты праблемныя пытанні прамысловых прадпрыемстваў горада Оршы.
далей »



21 чэрвеня 2016 г.

21 чэрвеня 2016 года член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Кубракова Л.П. прыняла ўдзел у дыскусіі на тэму «Умацаванне ролі жанчын у дзяржаўным кіраванні і стварэнне роўных магчымасцей для мужчын і жанчын у якасці дзяржаўных служачых», якая праходзіла ў рамках міжнароднага форуму жанчын-лідараў «Роўныя магчымасці для лепшай будучыні».
далей »



18 ліпеня 2016 г.

18 ліпеня 2016 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату Свету, Еўропы, Еўразійскага Саюза і Саюзнай дзяржавы, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па гіравым трыятлоне.
далей »



17 чэрвеня 2016 г.

17 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска.
далей »



17 чэрвеня 2016 г.

17 чэрвеня 2016 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Лісковіч В.А., які з'яўляецца намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, па запрашэнні Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага праекта «Дыялог пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі», які праходзіў на базе УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы».
далей »



16 чэрвеня 2016 г.

16 чэрвеня 2016 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У., намеснікі старшыні Мілашэўскі В.С., Шамаль А.У., Шылава С.Д. і члены гэтай камісіі Гушча В.І., Лапаціна Г.Л., Сцяцко А.М., Шаўцоў Д.Я. прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе і святочным канцэрце, прысвечаных Дню медыцынскіх работнікаў.
далей »



15 чэрвеня 2016 г.

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароў’я, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Лісковіч В.А., які з'яўляецца намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, у рамках трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі дэлегацыі Рэспублікі Комі Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам старшыні Урада Рэспублікі Комі Тамарай Нікалаевай.
далей »



15 чэрвеня 2015 г.

15 чэрвеня 2015 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. падчас працы ў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 51 прыняў удзел у пасяджэнні савета ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт», сябрам якога ён з'яўляецца.
далей »



14 чэрвеня 2016 г.

14 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Краўцоў У.В. (Крычаўская выбарчая акруга № 83), які з'яўляецца старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама Бераснева А.П., Гушча У.І., Ермантовіч Л.А., Кокаш В.У., Коханаў А.П., Кучынская Н .Г., Лісковіч В.А., Мяжуеў А.В., Міхно В.К., Навумовіч А.М., Сягоднік А.І., Сопікава А.М. і Ушкевіч С.І., выбраныя ў Парламент ад выбарчых акруг Гродзенскай вобласці, прынялі ўдзел у абласным сходзе дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу, які прайшоў ў г. Гродна.
далей »



14 чэрвеня 2016 г.

14 чэрвеня 2016 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароў’я, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51) прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прафесійнаму святу - Дню медыцынскіх работнікаў, якое адбылося ва УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт».
далей »



14 чэрвеня 2016 г.

14 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксеянка В.А. (Грушаўская выбарчая акруга № 98) прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.
далей »



11 чэрвеня 2016 г.

11 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лісковіч В.А. падчас працы ў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе № 51 прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем войскаў Гродзенскага гарнізона, якое праходзіла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курган Славы ў г. Гродна.
далей »



10 чэрвеня 2016 г.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Красоўская Т.П. (Барысаўская гарадская выбарчая акруга № 62) у перыяд работы ў выбарчай акрузе прыняла ўдзел у адным з самых яркіх і масавых мерапрыемстваў —урачыстым прыняцці маладымі воінамі Ваеннай прысягі, якое прайшло ў 72-м гвардзейскім Чырванасцяжным, ордэнаў Леніна і Суворава навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
далей »



10 чэрвеня 2016 г.

10 чэрвеня 2016 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Цацоха А.У. прыняў удзел у адкрыцці новага праекта «Дыялогі пакаленняў «Кветкі Вялікай Перамогі», які будзе рэалізаваны на працягу года ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці.
далей »



10 чэрвеня 2016 г.

10 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кучынская Н.Г. правяла прыём грамадзян у Іўеўскім раёне, а таксама адказала на пытанні выбаршчыкаў Іўеўскай акругі № 53 падчас правядзення прамых тэлефонных ліній.
далей »



9 чэрвеня 2016 г.

У час працы ў акрузе дэпутат Грыцкевіч Г.П. (Віцебская- Горкаўская выбарчая акруга № 17) правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Звароты тычыліся платы за водаспажыванне, газазабеспячэнне асобнымі катэгорыямі грамадзян, ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля, пенсійнага забеспячэння ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
далей »



8 чэрвеня 2016 г.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Краўцоў У.В. (Крычаўская выбарчая акруга № 83), які з'яўляецца старшынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, і Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51), які з'яўляецца яго намеснікам, прынялі ўдзел у працы трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у г. Мінску 7-8 чэрвеня 2016 года.
далей »



7 чэрвеня 2016 г.

7 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) правёў асабісты прыём грамадзян.
далей »



5 чэрвеня 2016 г.

4 і 5 чэрвеня 2016 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Бераснева А.П. (Гродзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49), Гушча В.І. (Лідская выбарчая акруга № 54), Ермантовіч Л.А. (Дзятлаўская выбарчая акруга № 55), Краўцоў У.В. (Крычаўская выбарчая акруга № 83), Лісковіч В.А. (Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51), Міхно В.К. (Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 50), Сягоднік А.І. (Ваўкавыская выбарчая акруга № 48), і Сопікава А.М. (Слонімская выбарчая акруга № 58) прынялі ўдзел у фінальных мерапрыемствах XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у г. Гродна.
далей »



3 чэрвеня 2016 г.

3 чэрвеня 2016 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.
далей »



3 чэрвеня 2016 г.

3 чэрвеня 2016 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Грыцкевіч Г.П. (Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17), Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 26) і Барадзеня В.А. (Васняцоўская выбарчая акруга № 23) удзельнічалі ў міжнароднай канферэнцыі праекта «Шляхі ўдасканалення сістэмы кіравання рэгіянальным развіццём у Беларусі (па выніках рэалізацыі праекта Еўрапейскага саюза «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі»)», прысвечанай абмеркаванню вынікаў праекта і актуальных пытанняў рэгіянальнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь.
далей »



1 чэрвеня 2016 г.

1 чэрвеня 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Цацоха А.У. (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20) прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
далей »


2016:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень 
2015:   студзень люты сакавік красавік май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
2014:   май чэрвень ліпень жнівень верасень кастрычнік лістапад снежань 
© 2017 Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Распрацавана НТЦ "АТЛАС". Тэхналогiя MySITE.