Национальное собрание Республики Беларусь
Палата представителей
ПОИСК:  
Найти
БЕЛАРУСКАЯ ENGLISH    
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Деятельность Председателя Палаты представителей
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Работа с обращениями граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, и юридических лиц
Работа в избирательных округах
Архив


Архив » Архив II созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »

Комиссия по образованию, культуре, науке и научно-техническому прогрессу

Архив 2004 г. IX сессия
Архив 2004 г. VIII сессия
Архив 2003 г. VII сессия
Архив 2003 г. VI сессия



     12 лістапада 2003 года ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь", унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
     Законапраект уяўляе сабой новую рэдакцыю Закона Рэспублікі Беларусь "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь", неабходнасць прыняцця якой абумоўлена сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі зменамі ў развіцці беларускага грамадства, а таксама рэформай сістэмы нацыянальнага заканадаўства, што ажыццяўляецца ў краіне.
     Праектам закона вызначаюцца асновы дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, у тым ліку яе асноўныя мэты і прыярытэты, а таксама напрамкі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання.
     Асноўнай мэтай праекта закона з'яўляецца далейшае ўдасканаленне заканадаўчага рэгулявання адносін, звязаных з ажыццяўленнем і забеспячэннем культурнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. 
     Гэты законапраект як сістэмаўтваральны нарматыўны прававы акт з'яўляецца базавым для галіны культуры. Яго канцэпцыя пабудавана на прынцыпах комплекснага рэгулявання адміністрацыйных, грамадзянскіх і іншых грамадскіх адносін у сферы культурнай дзейнасці. 
     У законапраекце змешчаны вялікі паняційны апарат, у якім раскрываюцца ключавыя паняцці, важнейшае з якіх "культура". З прычыны мнагазначнасці гэтага тэрміна ў праекце закона паняцце "культура" вызначаецца як сістэма каштоўнасцей, арыентаваных на задавальненне духоўных патрэбнасцей людзей, створаных (пераўтвораных) у выніку чалавечай дзейнасці ці цесна звязаных з такой дзейнасцю. 
     Законапраект вызначае суб'ектаў культурнай і культурнай творчай дзейнасці, асноўныя прынцыпы ажыццяўлення і забеспячэння культурнай дзейнасці, а таксама ўстанаўлівае парадак распаўсюджвання і папулярызацыі вынікаў мастацкай творчасці суб'ектамі культурнай дзейнасці.
     У законапраекце раскрываюцца правы і абавязкі грамадзян у галіне культуры, упершыню вызначаюцца асновы прававога становішча тэатраў, цыркаў, канцэртных арганізацый. На заканадаўчым узроўні замацоўваецца класіфікацыя арганізацый культуры, што функцыянуюць у рэспубліцы, па відах, арганізацыйна-прававых формах і тыпах. 
     Законапраектам вызначаецца прававы статус прафесійных і самадзейных калектываў мастацкай творчасці, а таксама віды званняў, найменняў і статусу, якія могуць быць прысвоены калектывам мастацкай творчасці за значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. 
     У законапраекце ўпершыню вызначаны асновы прававога становішча ўстаноў адукацыі і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання, якія дзейнічаюць у галіне культуры.
     Да канцэптуальных палажэнняў законапраекта адносяцца нормы, што ўстанаўліваюць аб'ём бюджэтнага фінансавання на ўтрыманне і развіццё галіны культуры і мастацтва ў памеры да аднаго працэнта ад валавога ўнутранага прадукту і механізм дасягнення гэтага паказчыка  -- паэтапнае павелічэнне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб бюджэце на чарговы (бюджэтны) год расходаў на культуру і мастацтва ў памеры 0,1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту. Праектам закона прадугледжваецца дасягненне гэтага паказчыка ў 2009 годзе з улікам фінансава-эканамічнага становішча, якое склалася ў рэспубліцы.


Назад | В начало
© 2018 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.