Национальное собрание Республики Беларусь
Палата представителей
ПОИСК:  
Найти
БЕЛАРУСКАЯ ENGLISH    
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Деятельность Председателя Палаты представителей
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Работа с обращениями граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, и юридических лиц
Работа в избирательных округах
Архив


Архив » Архив III созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »

Комиссия по международным делам и связям с СНГ

Архив 2008 г. IX сессия
Архив 2008 г. VIII сессия
Архив 2007 г. VII сессия
Архив 2007 г. VI сессия
Архив 2006 г. V сессия
Архив 2006 г. IV сессия
Архив 2005 г. II сессия
Архив 2005 г. III сессия



Інфармацыя па праекту Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ратыфiкацыi Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць“

14 красавіка 2006 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ратыфiкацыi Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць“, унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць падпісана ў г. Мінску 30 верасня 2005 года і накіравана на ўрэгуляванне падатковых узаемаадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія, дакладнае размеркаванне права падаткаабкладання паміж дагаворнымі бакамі, а таксама на прымяненне мер па папярэджанню ўхілення асоб, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі адной або абедзвюх дагаворных дзяржаў, ад выплаты падаткаў. Асноўнымі мэтамі гэтага Пагаднення з'яўляюцца ўстараненне двайнога падаткаабкладання, папярэджанне падатковых ухіленняў і абмен інфармацыяй паміж падатковымі службамі.

 

Пагадненне рэгулюе парадак выплаты падатку на даходы, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку, падатку на прыбытак, падаходнага падатку з фізічных асоб, у тым ліку падаткаабкладанне дывідэндаў, пазыковых абавязацельстваў, даходаў ад аўтарскіх правоў, пенсій, стыпендый, што атрымліваюцца грамадзянамі адной краіны (Рэспубліка Беларусь) ад ажыццяўлення дзейнасці ў другой краіне (Федэратыўная Рэспубліка Германія) або, у выпадку адсутнасці непасрэднай дзейнасці на тэрыторыі другой краіны (ФРГ), ад прадстаўлення маёмасці, капітала, рознага роду маёмасных правоў. Адпаведна гэта адносіцца і да рэзідэнтаў Германіі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або атрымліваюць даходы з яе крыніц.

 

Рэалізацыя Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, заключанага з Федэратыўнай Рэспублікай Германія, будзе спрыяць развіццю і паглыбленню эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, таму што яго прымяненне здыме праблемы двайнога падаткаабкладання.

 

Пратакол да Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць увойдзе ў сілу адначасова з уваходжаннем у сілу Пагаднення, да якога ён адносіцца і з'яўляецца яго неад'емнай часткай.

 

З уступленнем у сілу гэтага Пагаднення страціць сілу Пагадненне паміж Саюзам Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Федэратыўнай Рэспублікай Германія аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання даходаў і маёмасці ад 24 лістапада 1981 года, якое прымяняецца Рэспублікай Беларусь і ФРГ.


Назад | В начало
© 2020 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.