Национальное собрание Республики Беларусь
Палата представителей
ПОИСК:  
Найти
БЕЛАРУСКАЯ ENGLISH    
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Деятельность Председателя Палаты представителей
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Работа с обращениями граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, и юридических лиц
Работа в избирательных округах
Архив


Архив » Архив III созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »

Комиссия по международным делам и связям с СНГ

Архив 2008 г. IX сессия
Архив 2008 г. VIII сессия
Архив 2007 г. VII сессия
Архив 2007 г. VI сессия
Архив 2006 г. V сессия
Архив 2006 г. IV сессия
Архив 2005 г. II сессия
Архив 2005 г. III сессия



Інфармацыя па праекту Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ратыфiкацыi Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі“

5 кастрычніка 2006 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб ратыфiкацыi Пагаднення між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі“.

 

Законапраектам прапануецца ратыфікаваць Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб вольным гандлі, якое было падпісана ў г. Кіеве 17 снежня 1992 года і накіравана на ўрэгуляванне пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем узаемнага гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай у рэжыме вольнага гандлю.

 

У адпаведнасці з Пагадненнем Бакі прымаюць на сябе абавязацельствы прадастаўляць адзін аднаму рэжым найбольшага спрыяння ва ўсіх пытаннях, звязаных з імпартам і экспартам, у прыватнасці ў адносінах накладаемых мытных пошлін і збораў рознага роду, уключаючы спосабы збірання такіх пошлін і збораў, формы разлікаў пры ажыццяўленні плацяжоў, правілы і фармальнасці, у тым ліку па пытаннях мытнага афармлення. Дагаворныя Бакі пагадзіліся захоўваць прынцып свабоды транзіту як найважнейшую ўмову для дасягнення мэт Пагаднення і істотны элемент працэсу іх падключэння да сістэмы міжнароднага падзелу працы і кааперавання. Кожны Бок таксама абавязваецца не дапускаць рээкспарту тавараў, у адносінах да экспарту якіх другі Бок, адкуль паходзяць гэтыя тавары, прымяняе меры тарыфнага і/ці нетарыфнага рэгулявання. У Пагадненні вызначана, што Бакі будуць абменьвацца інфармацыяй па мытных пытаннях, уключаючы мытную статыстыку, а таксама будуць прыкладаць намаганні да збліжэння ўзроўняў ставак мытных пошлін у гандлі з трэцімі краінамі. Для рэалізацыі гэтых мэт Бакі пагадзіліся аб правядзенні рэгулярных кансультацый.

 

Афармленне ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дадзеным дагаворы дазволіць не толькі стварыць прававую аснову для павелічэння беларускага экспарту ва Украіну, але і будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых сувязей паміж дзвюма краінамі і іх народамі ў розных галінах супрацоўніцтва.


Назад
© 2020 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.