Национальное собрание Республики Беларусь
Палата представителей
ПОИСК:  
Найти
БЕЛАРУСКАЯ ENGLISH    
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Деятельность Председателя Палаты представителей
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Работа с обращениями граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, и юридических лиц
Работа в избирательных округах
Архив


Архив » Архив IV созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »

Комиссия по государственному строительству, местному самоуправлению и регламенту

Перечень вопросов, находящихся на рассмотрении
Архив 2008 г. I сессия
Архив 2009 г. II сессия
Архив 2009 г. III сессия
Архив 2010 г. IV сессия
Архив 2010 г. VI сессия
Архив 2011 г. VIII сессия
Архив 2011 г. IX сессия
Архив 2012 г. Х сессия



Інфармацыя па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах»

3 мая 2012 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

 

У законапраекце выкладзены асаблівасці парадку праходжання працэдур стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў з улікам спецыфікі кожнага іх віду.

 

Пад афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі ў мэтах законапраекта разумеюцца заснаваныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі (службовымi асобамi), іншымі арганізацыямі сімвалы, якія адлюстроўваюць гістарычныя, геаграфічныя, нацыянальныя, сацыяльныя, культурныя, тапанімічныя і іншыя традыцыi i асаблівасці, указваюць на службовую, прафесійную ці іншую прыналежнасць, з’яўляюцца формай заахвочвання за ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці дзяржаўнага органа, iншай арганізацыі.

 

У рамках праекта Закона даецца паняцiйны апарат, які ўключае азначэнні ўсіх відаў афіцыйных геральдычных сімвалаў, устанаўліваюцца патрабаванні да іх праектаў.

 

Артыкулам 21 законапраекта ў мэтах забеспячэння ўзгодненасці прадпісанняў актаў заканадаўства і выключэння рознага прававога рэгулявання прадугледжваецца карэкціроўка асобнага палажэння Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2000 года «О статусе столицы Республики Беларусь — города Минска».

 

Праект Закона ўдакладняе i пашырае асобныя нормы ўказаў Кіраўніка Дзяржавы. На падставе гэтага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь атрымана згода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўнясенне праекта Закона ў прадстаўленай рэдакцыi.

 

Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання камiсiяй былi ўлiчаны прапановы і заўвагі, якія паступілі з галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь i ад iншых зацiкаўленых.

 

Прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» дае магчымасць забяспечыць правядзенне ў далейшым адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне стварэння, заснавання, дзяржаўнай рэгістрацыі і выкарыстання афіцыйных геральдычных сімвалаў.


Назад | В начало
© 2020 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.