Национальное собрание Республики Беларусь
Палата представителей
ПОИСК:  
Найти
БЕЛАРУСКАЯ ENGLISH    
ПРЕСС-СЛУЖБА | МЕРОПРИЯТИЯ | ССЫЛКИ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ
Главная
Палата представителей
Регламентирующие документы
Депутатский корпус
Структура органов
Деятельность Председателя Палаты представителей
Законодательная деятельность
Международное сотрудничество
Осуществление контрольных полномочий
Работа с обращениями граждан, в том числе индивидуальных предпринимателей, и юридических лиц
Работа в избирательных округах
Архив


Архив » Архив IV созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »

Комиссия по образованию, культуре, науке и научно-техническому прогрессу

Перечень вопросов, находящихся на рассмотрении
Архив 2008 г. I сессия
Архив 2009 г. II сессия
Архив 2009 г. III сессия
Архив 2010 г. IV сессия
Архив 2010 г. VI сессия
Архив 2011 г. VIII сессия
Архив 2011 г. IX сессия
Архив 2012 г. Х сессия



Інфармацыя па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь»

2 красавіка 2012 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь».

 

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававога рэгулявання культурнай дзейнасці, якая ажыццяўляецца арганізацыямі культуры і калектывамі мастацкай творчасці, а таксама на ўзгадненне палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2010 г. № 542 «Аб правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў», іншымі заканадаўчымі актамі.

 

Праектам Закона ўводзіцца паняцце «культурна-відовішчнае мерапрыемства» і даюцца азначэнні паняццяў «культурнае мерапрыемства» і «культурны праект». Прапануецца аднясенне вызначэння парадку правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў да кампетэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, што адпавядае існуючай практыцы.

 

Прадугледжваецца дапаўненне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» палажэннямі аб асаблівасцях прававога становішча і парадку дзейнасці арганізацый культуры змешанага тыпу, аб магчымасці стварэння ў арганізацыях культуры папячыцельскіх саветаў. Карэкціруюцца палажэнні аб змесце адукацыйнай дзейнасці і ўстановах адукацыі ў галіне культуры, аб мастацкім савеце ў тэатральна-відовішчных арганізацыях.

 

Удакладняюцца правы прафесійных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры. Вызначаецца дзяржаўны орган, які можа прысвойваць найменні і званні прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці.


Назад
© 2020 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by
Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE.