![]() |
![]() |
||
|
|||
![]() |
|||
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |
|
||||||||
![]() |
|
|||||||||
![]() |
|
![]() |
Архив » Архив IV созыва » Законодательная деятельность » Подготовка и рассмотрение вопросов законодательной деятельности в постоянных комиссиях »
Інфармацыя па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь»27 чэрвеня 2012 года ў першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2011 год, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2011 г. № 10.
Неабходнасць распрацоўкі законапраекта абумоўлена адсутнасцю спецыяльнага закона, якім бы комплексна рэгуляваліся грамадскія адносіны, што ўзнікаюць у сферы выдавецкай справы.
У адпаведнасці з прэамбулай законапраектам вызначаюцца асновы ажыццяўлення выдавецкай справы, напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, рэгулюецца парадак дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) выдаўцоў, вытворцаў выдавецкай прадукцыі (далей –– вытворцаў) і распаўсюджвальнікаў выдавецкай прадукцыі (далей –– распаўсюджвальнікаў).
Сфарміраваны паняційны апарат, які раскрывае спецыяльную тэрміналогію, што будзе выкарыстоўвацца ў заканадаўстве аб выдавецкай справе. Вызначаюцца аб’екты і суб’екты выдавецкай справы, іх правы і абавязкі, замацоўваецца статус дзяржаўнай установы «Нацыянальная кніжная палата Беларусі». Прадугледжваецца стварэнне дзяржаўнага рэестра выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў, асобны артыкул прысвечаны сацыяльна значным выданням.
Асобная глава прысвечана пытанням адказнасці за парушэнне заканадаўства аб выдавецкай справе. Прадугледжваецца вынясенне пісьмовага папярэджання выдаўцу, вытворцу і распаўсюджвальніку, а таксама прыпыненне іх дзейнасці.
Акрамя таго, законапраект змяшчае пераходныя палажэнні, якімі вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення дзейнасці выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў пасля ўвядзення інстытута дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў замест ліцэнзавання дзейнасці выдаўцоў і вытворцаў.
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
© 2021 Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. E-mail:admin@house.gov.by Разработано НТЦ "АТЛАС". Технология MySITE. |